Выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Эканоміка, хрысціянства і сацыяльныя інстытуты»

07 лютага 2017

obl.jpg

У апошніх чыслах студзеня 2017 года ў выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Эканоміка, хрысціянства і сацыяльныя інстытуты», якая праходзіла 28-29 студзеня 2017 года ў Мінску. Арганізатарам канферэнцыі выступіла таксама Мінская духоўная акадэмія.

Зборнік уключае тэзісы дакладаў, што прагучалі ў межах секцый «Хрысціянскае разуменне сацыяльнай рыначнай гаспадаркі. Пытанні развіцця эканамічных інстытутаў», «Хрысціянскае асэнсаванне сацыяльна-эканамічнага жыцця», «Хатняя гаспадарка ў сацыяльнай рыначнай эканоміцы», «Хрысціянскае разуменне маральнасці і права», «Хрысціянскае стаўленне да пытанняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага служэння».

Рэдкалегія зборніка: архімандрыт Сергій (Акімаў), К. І. Голубеў, А. М. Дубянскі, протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, П. С. Лямешчанка, С. В. Лукін, Л. А. Мартынава, В. Г. Разанаў, протаіерэй Дзімітрый Савіч.

Адказны за выпуск — А. В. Слесараў.

МінДА / Church.by