Выйшаў у свет 21-ы выпуск біблейскага альманаха «Скрыжалі»

21 кастрычніка 2021

skrizhali-21-2021_0.jpgВыйшаў у свет 21-ы выпуск біблейскага альманаха «Скрыжалі». Артыкулы з нумара даступныя для азнаямлення ў расійскім індэксе навуковага цытавання (РІНЦ) і на сайце электроннай бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі па спасылцы: http://elib.minda.by/handle/123456789/1481

У выпуску прадстаўлены навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя аўтарамі з Беларусі, Расіі, Чэхіі і Сірыі і прысвечаныя праблемам вывучэння біблейскага багаслоўя і міжзаветнага перыяду, тлумачэння і перакладу біблейскіх кніг Старога і Новага Запавету.

Пачынаючы з дадзенага выпуску было прынята рашэнне ўвесці ў структуру часопіса тэматычныя рубрыкі, якія наглядна ілюструюць шырокі спектр напрамкаў даследаванняў аўтараў: «Публікацыі перакладаў Старога Запавету», «Каментарыі Старога Запавету», «Новы Запавет у гісторыка-культурным кантэксце», «Новы Запавет і ранняе хрысціянства», «Літаратура міжзапаветнага перыяду».

***

Часопіс «Скрыжалі» — спецыялізаванае навуковае выданне, якое прадстаўляе даследаванні, прысвечаныя вывучэнню Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету. Выдаецца ў дзвюх серыях «Старазапаветныя даследаванні» і «Новазапаветныя даследаванні». Выходзіць у свет не радзей двух разоў у год. Часопіс прызначаны для багасловаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца біблеістыкай. Часопіс уключаны ў Агульнацаркоўны пералік рэцэнзуемых выданняў, у якіх павінны публікавацца вынікі даследаванняў суіскальнікаў царкоўных вучоных ступеняў доктара багаслоўя, доктара царкоўнай гісторыі і кандыдата багаслоўя.

МінДА/Church.by