Выйшаў у свет «Беларускі праваслаўны каляндар», прысвечаны 230-годдзю Мінскай епархіі

04 студзеня 2023

1233.jpg

У выдавецтве Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар», які змяшчае трапары і кандакі беларускім святым на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

У гэтым годзе змястоўным атрымаўся дадатак календара, які складаецца з трох раздзелаў. Першы звязаны з 230-годдзем Мінскай епархіі і прысвечаны дзейнасці архіепіскапа Антонія Зубко, першага архіерэя Мінскай епархіі. У ім разглядаюцца ўмовы жыцця Мінская епархіі ў першае дзесяцігоддзе пасля ўз'яднання ўніятаў з Праваслаўнай Царквой. У другім раздзеле змешчаны ўспаміны спачылага ў 2022 годзе протаіерэя Сергія Гардуна аб сабе, сваёй сям'і і шматгадовым служэнні Царкве і людзям. У заключную частку ўвайшлі два духоўных пазабаогаслужэбных спевы з нотамі для выкарыстання царкоўнымі хорамі.

Набыць каляндар можна ў кніжнай краме Петрапаўлаўскага сабора.

sppsobor.by/Сhurch.by