Выйшла кніга іерэя Гардзея Шчаглова «Ваенныя храмы Мінска»

08 чэрвеня 2018

voen_hramy.jpg

Выйшла новая кніга прафесара Мінскай духоўнай акадэміі, доктара царкоўнай гісторыі іерэя Гардзея Шчаглова, прысвечаная гісторыі вайсковых храмаў Мінска — храмаў, якія мелі і маюць непасрэднае дачыненне да ваенных.

Што мы ведаем пра такія храмы ў Міснку? Задаючыся гэтым пытаннем, у лепшым выпадку, хтосьці ўспомніць царкву святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках. Вось, мабыць, і ўсё. Але, як высвятляецца, нават аб гэтай царкве, а дакладней, аб «вайсковым» перыядзе яе гісторыі, звесткі даволі бедныя і часта памылковыя. На самай жа справе ў Мінску быў і ёсць не адзін ваенны храм. А вось колькі іх было, калі і якія менавіта — як раз і распавядаецца ў новай кнізе іерэя Гардзея Шчаглова..

Нягледзячы на навуковы характар, кніга напісана займальна, выдатнай літаратурнай мовай, упрыгожана ілюстрацыямі. Выданне разлічана на самае шырокае кола чытачоў.

Church.by