Выйшла дапоўненае выданне кнігі Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя»

04 чэрвеня 2018

3depyodni8o.jpg

Выдавецкі дом «Пазнанне» (Масква) выпусціў манаграфію Уладзіміра Марціновіча «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя». Аўтар — доктар тэалогіі, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі.

У манаграфіі сабраны і сістэматызаваны найбольш значныя навуковыя падыходы да розных аспектаў вывучэння сектанцтва, прыведзены абгрунтаваныя варыянты магчымых адказаў на ключавыя пытанні прадметнага поля, а таксама вылучана комплексная тэорыя, якая прэтэндуе на закончанае тлумачэнне ўніверсальных заканамернасцяў развіцця і эвалюцыі доследнага феномену. Аўтарская канцэпцыя, якая абапіраецца на дзесяцігоддзі не толькі тэарэтычных штудый, але і каласальнай працы па зборы і аналітычнаму вывучэнню тысяч сацыялагічна значных фактаў, дазволіла дэталёва і ўсебакова прасканіраваць узнікненне, эвалюцыю і сучасны стан нетрадыцыйных рэлігійных рухаў у канкрэтна ўзятай дзяржаве. Кніга «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя», як і ўся новая серыя «Матэрыялы да вывучэння нетрадыцыйнай рэлігійнасці», у якой яна выходзіць першым томам, можа быць рэкамендавана студэнтам і выкладчыкам гуманітарных спецыяльнасцяў, рэлігіязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дадзенай тэмай — у якасці адной з лепшых прац у галіне даследавання новых рэлігійных рухаў на постсавецкай прасторы.

Гэта ўжо другое выданне кнігі «Сектанцтва: узнікненне і міграцыя», выпраўленае і дапоўненае. Ва ўсіх раздзелах цалкам абноўлена статыстыка (па дадзеных на студзень 2018 года), пашыраны і ўдакладнены раздзел метадалогіі і паняційнага апарата, дададзена шмат дадатковых фактаў і прыкладаў. Тыраж выдання: 2000 асобнікаў.

Church.by