Выстава пскоўскага і наўгародскага іканапісу пройдзе ў аграгарадку Баравікі

06 чэрвеня 2017

top.jpg

9 чэрвеня 2017 года ў 12:00 у памяшканні нядзельнай школы пры храме святой вялікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі Светлагорскага раёна адбудуцца прэс-канферэнцыя і адкрыццё выставы пскоўскага і наўгародскага іканапісу.

Тэма прэс-канферэнцыі: «Захаванне і развіццё традыцый праваслаўнай культуры ў сельскай мясцовасці і далучэнне жыхароў малых населеных пунктаў да асноў праваслаўнай веры праз выяўленчае мастацтва ў розных яго напрамках: фрэскавы жывапіс, іконы, ляўкас, тэмперны жывапіс».

Запрошаныя:

  • духавенства Светлагорскага благачыння
  • рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў М. Р. Баразна
  • дэкан кафедры манументальна-выяўленчага мастацтва БДАМ В. Л. Зінкевіч
  • выкладчык рэжысёрскага факультэта БДАМ А. Р. Васілеўскі
  • член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, грамадскі дзеяч Ізяслаў Катляроў
  • намеснікі дырэктараў горадаўтваральных прадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце
  • дырэктары і намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўстаноў адукацыі Светлагорскага раёна

Вядучая прэс-канферэнцыі: Надзея Шынкевіч, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава».

Гомельская епархія / Church.by