Выступленне Свяцейшага Патрыярха Кірыла на пасяджэнні Вышэйшага Царкоўнага Савета 26 сакавіка 2021 года

27 сакавіка 2021

top.jpg

26 сакавіка 2021 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы ў дыстанцыйным фармаце.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прымаў удзел у пасяджэнні з дапамогай сродкаў дыстанцыйнай сувязі з гістарычнай залы пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода ў Патрыяршай рэзідэнцыі ў Перадзелкіне.

Адкрываючы пасяджэнне, Свяцейшы Уладыка звярнуўся да ўдзельнікаў з уступным словам.

Сардэчна вітаю ўсіх членаў Вышэйшага Царкоўнага Савета.

Мы праходзім праз няпросты час пандэміі, якая, несумненна, накладвае свой адбітак на жыццё нашага народа, нашай краіны і на жыццё Царквы, у тым ліку на працу цэнтральнага царкоўнага кіравання. Тым не менш, трымаючы руку на пульсе, пастаянна атрымліваючы аператыўную інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Царкве, магу сведчыць аб тым, што пандэмія не парушыла мірны і стваральны рух царкоўнага жыцця. Вядома, нам не ўдаецца зрабіць усё, што мы запланавалі, не ўдаецца працягваць некаторыя праграмы з той жа інтэнсіўнасцю, як гэта было раней, але тым не менш наш епіскапат, духавенства, манахі, актывісты з ліку міран ажыццяўляюць усё тое, што павінны ажыццяўляць, — з поўным разуменнем адказнасці за тое служэнне, на якое Гасподзь іх благаславіў.

Хацеў бы сказаць некалькі слоў пра нашу сённяшняю работу. Адно з пытанняў, якія нам трэба будзе разгледзець, — гэта пытанне аб Экспертнай радзе пры Патрыярху па ўзаемадзеянню з ісламскім светам.

Многія дзесяцігоддзі Руская Праваслаўная Царква актыўна ўдзельнічае ў міжрэлігійным дыялогу, і найважнейшым напрамкам у гэтай працы застаецца дыялог з ісламскім светам. Мы салідарныя з прадстаўнікамі ісламу па многіх пытаннях, у першую чаргу такіх, як абарона традыцыйных каштоўнасцяў, у тым ліку сямейных, умацаванне асноў міласэрнасці і справядлівасці ў жыцці грамадства. Аднак часам пачынае здавацца, што ўсе правільныя словы ўжо сказаны, усе дэкларацыі прыняты, і ўзнікае пытанне: а што далей? Вось чаму трэба пастаянна адсочваць усё, што адбываецца ў сферы царкоўных зносін з ісламам, і ўносіць карэктывы ў гэтую траекторыю, напаўняючы, калі патрабуецца, нашы адносіны новым зместам. Пакуль захоўваецца рэлігійная матывацыя учынкаў людзей, нашы ворагі, якія не падзяляюць рэлігійных перакананняў, будуць спрабаваць выкарыстоўваць натуральна існуючыя рознагалоссі, каб стымуляваць больш глыбокія падзелы. Але вера заклікана даваць людзям сілы да творчасці, як гэта і адбываецца на працягу тысячагоддзяў. Таму мы маем вялікі патэнцыял — кажучы «мы», я маю на ўвазе людзей рэлігійных — каб умацоўваць, нягледзячы на адрозненні ў нашых традыцыях, тую сістэму супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, якая ўжо існуе і павінна набіраць сілу. Мы павінны быць добрымі, адкрытымі да дыялогу суразмоўцамі не толькі падчас правядзення міжрэлігійных форумаў. Перад тварам усё ўзрастаючых выклікаў з боку секулярнага свету важна ўмацоўваць нашу салідарнасць у адстойванні права вызнаваць сваю веру і жыць у адпаведнасці з ёй. Напаўненне можа быць розным, але самі рамкі прымальныя для ўсіх традыцыйных рэлігій, — думаю — у гэтых рамках мы і павінны працаваць.

Развіццё адносін з ісламскім светам сёння набывае асаблівую важнасць яшчэ і таму, што спробы навязвання фальшывых каштоўнасцяў, асабліва ў сямейнай сферы, з'яўляюцца агульным выклікам і для нас, і для іх. У нас шмат тэм для сумеснай працы, і мы павінны выкарыстоўваць агульнасць інтарэсаў, якая ўзнікае з сацыяльнага, палітычнага, культурнага кантэксту, у якім мы ўсе сёння знаходзімся. Таму ўяўляецца неабходным развіваць узаемадзеянне з ісламам як у краінах кананічнай адказнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, так і ва ўсім свеце. Мы стварылі Экспертную раду па ўзаемадзеянні з ісламам, і я разлічваю, што сёння мы зможам абмеркаваць больш дэталёва ўсё тое, што тычыцца нашых адносін са светам ісламу.

Вядома, выклікам для міжрэлігійнай згоды з'яўляюцца міжнародныя канфлікты. Яны не могуць не адлюстроўвацца на міжрэлігійных адносінах, і нярэдка ўзнікае пагроза перанясення гэтых канфліктаў у рэлігійную плоскасць. Не магу не згадаць у сувязі з гэтым эскалацыю канфлікту ў Нагорным Карабаху, дзе пралілася кроў, але дзякуючы дзеянням рэлігійных лідараў атрымоўваецца не дапусціць таго, каб гэты канфлікт з палітычнага і міжэтнічнага быў перанакіраваны ў міжрэлігійнае рэчышча. Я знаходзіўся ў пастаянным кантакце і з Каталікосам усіх армян, і з Вярхоўным муфтыем Азербайджана, і павінен сказаць, што гэты жывы, натуральны кантакт садзейнічаў таму, што рэлігійныя лідары настолькі, наколькі гэта было для іх магчыма (бо і яны знаходзяцца пад моцным прэсам навакольнага іх асяроддзя), усё ж такі ўступілі ў пэўны кантакт, і з ласкі Божай зноў удалося прадухіліць напаўненне палітычнага канфлікту рэлігійным зместам. Усё гэта стала магчымым у выніку шматгадовых міратворчых намаганняў пры ўдзеле Рускай Праваслаўнай Царквы. Вядома, усе гэтыя дзеянні не вырашылі канфлікт, але паставілі перашкоду на шляху яго ператварэння ў рэлігійную вайну. Наша максімальная мэта — спыніць кожны канфлікт, удыхнуць мірны дух у людзей, але не заўсёды гэта магчыма зрабіць у кароткі прамежак часу. А вось канкрэтная мэта — не дапусціць перарастання канфлікту ў рэлігійную вайну, — была пастаўлена і з ласкі Божай дасягнута.

Веру і спадзяюся, што рэлігійныя лідары Азербайджана і Арменіі яшчэ ўнясуць свой уклад у спыненне супрацьстаяння, у прымірэнне паміж народамі, і прадстаўнікі рэлігійных груп як Азербайджана, так і Арменіі будуць несумненна ўдзельнічаць у гэтым працэсе, рухомыя агульным жаданнем спыніць канфлікт і аднавіць мір. Сяброўства і разуменне паміж веруючымі людзьмі, якія жывуць сваімі перакананнямі, з'яўляюцца сілай, якая дае надзею на пераадоленне рознагалоссяў і пабудову справядлівага і трывалага свету, і кожны з нас, рэлігійных лідараў, абавязаны прыўносіць у гэта свой уклад. Радуюся, што я, ажыццяўляючы гэта служэнне як Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы, маю вельмі добрых, мудрых перамоўцаў як у асобе рэлігійнага лідара Азербайджана, так і ў асобе Патрыярха і Каталікоса усіх армян. Я невыпадкова закрануў тэмы міжрэлігійнага напружання, якое ўзнікла ў сувязі з Карабахам, каб яшчэ раз падкрэсліць, што ў нас ёсць, можа быць, абмежаваныя, але ўсё ж такі рэальныя магчымасці выкарыстоўваць рэлігійны фактар і асабліва мудрую, абачлівую, я б сказаў, пастырскую пазіцыю як Каталікоса ўсіх армян, так і кіраўніка мусульман Азербайджана, для таго каб садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці ў гэтым рэгіёне. Мне хацелася сказаць пра гэта, пачынаючы пасяджэнне Вышэйшага Царкоўнага Савета, і, можа быць, мы яшчэ вернемся да гэтай тэмы.

Патрыяархія.ру / Church.by