XXVI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні пераносяцца на восень 2020 года
13 мая 2020Арганізацыйны камітэт Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў паведамляе, што па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй правядзенне XXVI Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў «Місія Царквы ў пераломныя моманты гісторыі. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі», запланаванае на 26-28 мая, пераносіцца на кастрычнік 2020 года. Дакладная дата будзе паведамлена дадаткова.
Паведамляецца таксама, што рэгістрацыя на канферэнцыю падоўжаная да 1 жніўня 2020 года. Зарэгістравацца можна тут.
Арганізатары форуму выказваюць падзяку ўсім, хто ўжо зарэгістраваўся і даслаў тэксты дакладаў. За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца ў аргкамітэт па электроннай пошце: kmchtenia@gmail.com.