Заява Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў сувязі з сітуацыяй у Чарнагорыі

13 ліпеня 2020

top.jpg

13 ліпеня 2020 года Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы выступіў з заявай, заклікаўшы грамадзянскія ўлады Чарнагорыі адмяніць дыскрымінацыйны закон, які ўнёс падзел і раскол у чарнагорскае грамадства, спыніць ганенні на Праваслаўную Царкву і спыніць спробы стварыць замест яе нейкую іншую царкоўную структуру.

З болем чую пра падзеі ў Чарнагорыі, дзе ажыццяўляюцца маштабныя і мэтанакіраваныя ганенні на кананічную Праваслаўную Царкву. Паўгода таму прыняты дыскрымінацыйны закон, накіраваны на нацыяналізацыю царкоўнай уласнасці — перш за ўсё, храмаў і манастыроў. Гучаць абяцанні стварыць «аўтакефальную царкву» — з удзелам мясцовых раскольнікаў.

Ціск на вернікаў няўхільна расце. Іх шматтысячныя акцыі паказваюць, што яны больш не могуць і не хочуць трываць. Непавага да свяшчэннага сану і публічнае прыніжэнне духавенства прадстаўнікамі ўлады стала нормай. І гэта — у краіне, якая сваім узнікненнем у якасці дзяржавы абавязаная Царкве, у гісторыі якой быў шматвяковы перыяд, калі мітрапаліт быў носьбітам не толькі царкоўнай, але і свецкай улады! Затрыманні і допыты сталі штодзённай рэальнасцю для іерархаў, клірыкаў і міран. Некаторым з іх давялося зведаць заключэнне ў паліцэйскіх засценках, іншым даводзіцца тэрмінова пакідаць краіну па патрабаванні ўладаў.

Людзі не хаваюць: пытанне лёсу Царквы і яе здабытку для іх галоўнае. Яно — вышэй любых законаў і распараджэнняў. Сотнямі ў падтрымку Царквы выказваюцца ваенныя і ўрачы, педагогі і юрысты. Кожнаму такому чалавеку пагражае дыскрымінацыя. Але ні адзін не збочвае са шляху вызнаўства.

Заклікаю грамадзянскія ўлады Чарнагорыі адмяніць дыскрымінацыйны закон, які ўнёс падзел і раскол у чарнагорскве грамадства, спыніць ганенні на Праваслаўную Царкву, спыніць спробы стварыць замест яе нейкую іншую царкоўную структуру. Кіраўнік свецкай дзяржавы не можа стварыць Царкву. Няма і не можа быць такіх меркаванняў, якія апраўдвалі б замахі дзяржавы на агульнанародныя святыні, Царквой захоўваемыя.

Горкія плады такой палітыкі можна бачыць на Украіне, дзе зведала крах спроба «аб'яднаць народ» праз заснаванне новай «памеснай царквы». Гэтая авантура толькі паглыбіла раскол і прынесла пакуты мільёнам праваслаўных украінцаў. Не дзіўна, што яна паставіла кропку ў палітычнай кар'еры аўтара гэтага праекта.

Мае гарачыя малітвы — з праваслаўнымі іерархамі і духавенствам Чарнагорыі, з яе набожным народам, які звязаны з народамі Русі шматвяковымі вузамі адзінства ў веры. Нішто не зможа пахіснуць гэтага адзінства, і ніякія ганенні не змогуць зламаць цвёрдую волю народа абараніць Святое Праваслаўе. Ведаю, што нашы браты з гэтай слаўнай краіны памятаюць словы Хрыста Спасіцеля, якія ўмацоўвалі сэрцы іх гераічных продкаў і якія звернутыя цяпер да іх саміх: Ц свеце гора зазнаеце, але мужайцеся: Я перамог свет (Ін. 16:33).

Патрыярхія.ru / Church.by