Завяршыўся злёт моладзі Гродзенскай епархіі

30 ліпеня 2018

top.jpg

Праваслаўны злёт моладзі Гродзенскай епархіі традыцыйна праводзіўся на Аўгустоўскім канале і прапаноўваў актыўны адпачынак для дзяцей ад 16 гадоў і старэй.

Асноўнай задачай арганізатары злёту бачылі не уцаркавіць моладзь любой цаной, а паказаць ім велізарны, глыбокі свет Праваслаўнай веры, паказаць фармат чалавечых адносін, заснаваных на хрысціянстве. Галоўнае, каб пачаткоўцы разумелі, куды яны едуць, і з павагай ставіліся да правілаў форуму падобнага фармату.

Удзельнікі злёту пражывалі ў палатачным гарадку, дзе самі забяспечвалі свой побыт: прыносілі ваду, накрывалі на стол, мылі посуд, нарыхтоўвалі дровы для вогнішча: многія маладыя людзі, магчыма, упершыню атрымліваюць вопыт рэальнага жыцця. Не ўся сучасная моладзь ведае, што такое жыць у лесе. Але толькі тут у раьят пачынаецца жыццё, адрознае ад звыклага.

Мерапрыемства набірае папулярнасць сярод маладых людзей. Так, у гэтым годзе злёт сабраў больш за сто падлеткаў з розных куткоў Гродзенскай епархіі. Таксама былі госці з Жыровічаў, Лагойска, Барысава, Пінска, Мінска, Вільні і Санкт-Пецярбурга.

Кожны дзень злёту пачынаўся і заканчваўся малітвай. Падчас злёту былі праведзены агульныя гутаркі на тэмы: «Аб гісторыі чынапаследавання споведзі» (протаіерэй Г. Рой), «Як перамагчы страх і пачаць радавацца» (псіхолаг А. В. Ляўко), «Місія Праваслаўя ў Афрыцы» (праваслаўны місіянер г. Гродна Р. Яроцкі. Таксама праводзіліся міні-гутаркі для груп па тэмах: «Павучальныя гісторыі са штодзённана жыцця» (протаіерэй В. Гаплічнік), «Хто я ў гэтым свеце?» (іерэй І. Гладун), «Каханне і закаханасць» (іерэй В. Ракуцін), «Сваволле і самаадрачэнне» (іерэй С. Дзяшук), «Біблія аб шлюбе» (іерэй А. Калацкі), «Аб Тпінстве Вянчання» (іерэй А. Рудзінскі), «Парады пачаткоўцам» (протадыякан С. Кярко).

Важным напаўненнем злёту сталі і спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы, майстар-класы, трэнінгі і гульні. Для ўдзельнікаў былі праведзены трэнінгі на знаёмства і згуртаванне, майстар-класы па класічнаму масажу, псіхалогіі, спорту. Стральба з пнеўматычнай стрэльбы, заплыў на байдарках, катанне на параходзе, валейбол, бадмінтон, купанне пад вадаспадам, настольныя гульні, канцэрт, песні і пасядзелкі ля вогнішча – усё гэта арганізатарам удалося змясціць у праграму трох дзён злёту (чацвёрты – дзень ад'езду).

У ноч перад Бажэственнай літургіяй протаіерэй А. Шашкоў паспавядаў усіх жадаючых.

Раніцай, 26 ліпеня, у апошні дзень злёту, адбылася Бажэственная літургія ў Спаса-Праабражэнскім храме гарадскога пасёлка Сапоцкін. Усе жадаючыя маглі прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн. Літургію ўзначаліў протаіерэй Кірыл Блізнік, благачынны Скідзельскай царкоўнай акругі.

Арганізатары спаборніцтваў выказваюць сардэчную падзяку ўсім, хто дапамагаў і прымаў удзел у гэтай добрай справе.

Гродзенская епархія / Church.by