12 лютага пройдзе анлайн-канферэнцыя «Царква і пандэмія»
12 лютага 202112 лютага 2021 года ў 12:00 па маскоўскім часе ў анлайн-рэжыме пройдзе канферэнцыя «Царква і пандэмія», прымеркаваная да пятай гадавіны сустрэчы ў Гаване Папы Францыска і Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
У ходзе мерапрыемства з дакладамі выступяць старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Папскай рады па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман і кіраўнік Папскай рады па садзейнічанню новай евангелізацыі біскуп Рына Фізікелла.
Мерапрыемства будзе трансліравацца на канале АЗЦС ў YouTube па спасылцы.