14 кастрычніка ў шасці гарадах Беларусі выйшаў у пракат мастацкі фільм «Чалавек Божы», прысвечаны свяціцелю Нектарыю Эгінскаму
15 кастрычніка 202114 кастрычніка 2021 года ў шасці гарадах Беларусі выйшаў у пракат мастацкі фільм «Чалавек Божы», прысвечаны аднаму з самых шанаваных святых Грэцыі — свяціцелю Нектарыю Эгінскаму.
Фільм дэманструецца ў кінатэатрах Мінска, Гомеля, Брэста, Магілёва, Баранавічаў, Пінска. З датамі і часам сеансаў можна азнаёміцца па спасылцы.
Кінастужка створана праз 100 гадоў пасля смерці святога і распавядае аб жыцці і служэнні, выпрабаваннях і нягодах, якія выпалі на яго долю.
Аўтарам фільма стала Алена Попавіч — амерыканскі рэжысёр сербскага паходжання.
Галоўную ролю ў карціне выканаў грэчаскі акцёр Арыс Сервяталіс. Таксама ў карціне зняліся расійскі акцёр Аляксандр Пятроў (памочнік святога Нектарыя Костас) і амерыканскі акцер Мікі Рурк (вылечаны паралізаваны).
Здымкі фільма праходзілі ў месцах, дзе жыў і прапаведаваў святы Нектарый: у Атыцы і на Эгіне, дзе ён заснаваў свой знакаміты манастыр, які стаў месцам паломніцтва вернікаў з усяго свету.
Музыка да фільма была напісана лаўрэатам Берлінскага кінафестывалю Збігневам Прайснэрам.