16 снежня адбудзецца анлайн-сустрэча з паэтэсай Алесяй Нікалаевай

13 снежня 2020

top.jpg

16 сьнежня 2020 года ў 15:00 адбудзецца анлайн-сустрэча (на платформе Zoom) з лаўрэатам Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, паэтэсай, празаікам, прафесарам Літаратурнага інстытута (Масква) Алесяй Аляксандраўнай Нікалаевай.

Тэма анлайн-сустрэчы: «Літаратура аб таемных механізмах душы: дзе Бог змагаецца з д'яблам».

Госця сустрэчы мяркуе, што сёння змянілася оптыка ў поглядзе на чалавека: гэтыя новыя «лінзы» не даюць пракрасціся ні ў яго глыбіню, ні ў таямніцу яго асобы. З жыцця нашага грамадства выкраслены такія паняцці, як высакароднасць, гонар, велікадушнасць, бескарыслівасць, далікатнасць, ахвярнасць, пакліканне, служэнне, у рэшце рэшт, абавязак.

Запрашаем прыняць удзел у сустрэчы святароў, прадстаўнікоў духоўных навучальных устаноў, навучэнцаў і выкладчыкаў.

Спасылка для падлучэння з дапамогай праграмы Zoom:

https://us02web.zoom.us/j/86461972537?pwd=eFBiQVBnMkpXMWw5bGlkSDJlODRQQT09

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 864 6197 2537

Код доступу: 972848

Church.by