Ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен за Беларусь

27 жніўня 2020

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Веніяміна, абранага мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, 30 жніўня 2020 года ў 17:00 ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.

Богаслужэнні пачаліся ў 17:00.

У цыркулярным пісьме за подпісам епіскапа Веніяміна гаворыцца:

«У гэтыя няпростыя дні збянтэжанасці розуму і народнага супрацьстаяння ўсе мы асабліва маем патрэбу ў заступніцтве Прачыстай Дзевы. Усе мы напоўненыя спадзявання на хутчэйшае заспакаенне смуты сярод народа нашага, умацаванне благаславёнага міру і спакою. А для гэтага неабходная саборная малітва ўсёй Беларускай Царквы. Малітоўнае яднанне ў веры, надзеі на дапамогу Божую і любові ў Хрысце — у гэтым наша сведчанне пра ісціну, наша сіла і спадзяванне. «Прасíце, і дадзена будзе вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам» (Мф. 7:7), — сведчыць Пісанне.

Звернемся ж у гэтыя дні святкавання Успення Прасвятой Багародзіцы ў агульнай малітве да Яе, просячы міру і дастатку зямлі беларускай!

У нядзельны дзень 30 жніўня 2020 года ў 17:00 ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы прашу з усёй гарачнасцю веры і спадзяванняў здзейсніць малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ, папярэдзіць і завяршыць маленне звонавым звонам.

Заклікаю духавенства, міран і ўсіх неабыякавых да будучыні Айчыны нашай людзей аб'яднацца ў малітве. Тым, хто не зможа наведаць у ўказаны час храм, можна далучыцца розумам і сэрцам да саборнай малітвы там, дзе вы будзеце знаходзіцца.

Маю намер здзяйсняць у гэты час малебен у Свята-Духавым кафедральным саборы або на прыхрамавай тэрыторыі, калі дазволіць надвор'е.

Прашу максімальна давесці дадзеную інфармацыю прыхаджанам.

І няхай дапаможа нам Пастыраначальнік Гасподзь, малітвамі Прачыстай Сваёй Маці і ўсіх святых зямлі нашай!»

Church.by