30 ліпеня ў Навагрудскай епархіі стартуе моладзевы велапрабег

25 ліпеня 2018

top.jpg

30 ліпеня — 2 жніўня ў Навагрудскай епархіі адбудзецца велапрабег. Пачнецца ён са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, пройдзе па духоўна значным мясцінах Слонімскага, Дзятлаўскага і Навагрудскага благачынняў.

Маладыя людзі наведаюць славутасці г. Навагрудка і Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр.

Завершыцца велапрабег 2 жніўня святочнай Літургіяй у храме святога прарока Іліі ў в. Любча Наваградскага раёна, у ягонае прастольнае свята.

Узрост удзельнікаў - ад 16 гадоў і старэй. Усім велааматарам трэба ўсяго толькі ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА па гэтым адрасе: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf2clZxIXKhhzLF33c5aCLtz44wF

Навагрудская епархія / Church.by