4 верасня пад Мінскам пройдзе свята звону
27 жніўня 20214 верасня з 13:00 да 15:00 у аграгарадку Азярцо пройдзе штогадовы фестываль перазвону пад адкрытым небам «Строчыцкія перазвоны-2021» («Звані з намі ва ўсе...!!!»). Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (4 км ад Мінска). Свята накіраваны на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы — храмавай звонавай музыкі.
Фестываль пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спагадлівасці і чалавекалюбства да ўсіх, хто жыве ў нястачы. За малебнам пачнецца яркая праграма для ўсёй сям'і. Мерапрыемства благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі .
У праграме — выступленні музычных калектываў:
- ансамбль цымбалістаў «Залатая струна» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі, кіраўнік Ганна Палесава, канцэртмайстар Ірына Лук'янава;
- ансамбль Брацтва званароў у імя св. Паўліна Міласцівага Мінскай мітраполіі, загадчык аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдан Бярозкін;
- народны хор «Бліскавіца» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі, кіраўнік Ганна Мілавідава.
А таксама:
- выступленне званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
- літаратурна-мастацкія замалёўкі;
- знаёмства з гісторыяй званоў;
- майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
- экскурсіі па музею (за грошы);
- палёты на дэльтаплане (за грошы).
Арганізатар звонавага канцэрту — загадчык аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдан Бярозкін.
Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!
Па арганізацыйных пытаннях і пытаннях удзелу тэлефанаваць / пісаць Багдану Уладзіміравічу Бярозкіну + 375 (29) 624 65 23; belbells@mail.ru; Сяргею Генадзьевічу Нікіценку 8044 739 71 90.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12.00 руб.;
для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 5.00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17: 00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Паважаныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб вопратцы і абутку ў адпаведнасці з ўмовамі надвор'я.
Гадаванцы павінны быць у намордніках і на ланцужках.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад пагодных умоў.