Афон адмовіўся ўдзельнічаць у «інтранізацыі» галавы «Праваслаўнай Царквы Украіны»

30 студзеня 2019

top.jpg

Свяшчэнны Кінот Святой Гары Афон адказаў адмовай Патрыярху Канстанцінопальскаму Варфаламею, які прасіў накіраваць дэлегацыю на «інтранізацыю» галавы «Праваслаўнай Царквы Украіны».

13 з 20 афонскіх манастыроў прагаласавалі супраць удзелу ў цырымоніі, паведамляе грэчаскае агенцтва царкоўных навін «Рамфея».

Тым самым, як адзначаецца «Афон вырашыў захоўваць "раўнавагу", устрымаўшыся ад падтрымкі таго ці іншага боку канфлікту вакол "Праваслаўнай Царквы Украіны"».

Свяшчэннаму Кіноту належыць вярхоўная ўлада на Афоне, які знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага Патрыярха.

«Інтранізацыя» галавы «ПЦУ» адбудзецца ў Сафійскім саборы ў Кіеве 3 лютага.

«Праваслаўная царква Украіны» была ўтворана 15 снежня на «аб'яднальным саборы» ў украінскай сталіцы. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі і прадстаўнікоў Канстанцінопаля. У новаўтвораную структуру ўвайшлі галоўным чынам прадстаўнікі двух раскольніцкіх арганізацый — «Кіеўскага патрыярхату» і «Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы».

«Праваслаўная царква Украіны» да гэтага часу не атрымала прызнання ні адной з Памесных Праваслаўных Цэркваў. Ні адна з іх таксама не пацвердзіла удзел сваіх прадстаўнікоў у «інтранізацыі».

Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ / Church.by