Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі наведалі храма-помнік у гонар Усіх Святых
10 мая 2021Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія Айчыне нашай паслужылі, на Светлым тыдні 2021 года, напярэдадні Дня Перамогі, наведала група актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з чатырох вядучых ВНУ Мінска: Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага Нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік моладзевага руху Agios Мікалай Камарчук павіншаваў маладых людзей з Уваскрасеннем Хрыстовым і распавёў аб глыбіннай сутнасці галоўнага свята ўсіх хрысціян, аб велікодных традыцыях Праваслаўнай Царквы. Многія хлопцы і дзяўчаты даведаліся нешта новае для сябе. Кожнаму госцю быў паднесены велікодны падарунак, пасля чаго адбылася экскурсія і нефармальная гутарка з гасцямі.