Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў богаслужэнне на Гробе Гасподнім
17 мая 2017З 30 красавіка па 15 мая 2017 года архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, па блаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла здзейсніў паломніцкую паездку на Святую Гару Афон і Святую Зямлю.
30 красавіка архіепіскап Гурый знаходзіўся ў Салоніках (Грэцыя), дзе пабываў на магіле прападобнага Паісія Святагорца і ў манастыры прападобнага Арсенія Кападакійскага.
2 і 3 мая ў храме манастыра Ватапед на Гары Афон Яго Высокапраасвяшчэнства ў саслужэнні епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна здзейсніў Бажэственную літургію.
Падчас знаходжання на Святой Гары адбылася сустрэча ўладыкі Гурыя з настаяцелем манастыра Ватапед архімандрытам Яфрэмам (Куцу).
Вяртаючыся са Святой Гары, архіепіскап Гурый наведаў манастыр вялікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі ў Салоніках.
5 мая Яго Высокапраасвяшчэнства прыбыў на Святую Зямлю.
6 мая, у дзень памяці святой мучаніцы царыцы Аляксандры, у старадаўнім дамавым храме Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, прысвечаным гэтай святой, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у саслужэнні духавенства місіі здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Златавуста.
7, 9 і 14 мая архіепіскап Гурый здзейсніў богаслужэнне на Гробе Гасподнім.
13 мая Яго Высокапраасвяшчэнства здзейсніў вячэрняе богаслужэнне ў Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі.
Яго Высокапраасвяшчэнства прайшоў па Крыжовым шляху Госпада і Спаса нашага Ісуса Хрыста, а таксама пабываў у Гефсіманскім садзе, на вяршыні гары Елеон, на гары Благаславенняў і гары Фавор.