Архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у царкоўных урачыстасцях у польскім горадзе Цярэспаль

24 лістапада 2018

top.jpg

22 лістапада 2018 года, у дзень памяці іконы Божай Маці «Скорапаслушніца», у праваслаўным храме апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў горадзе Цярэспаль (Тэрэспаль) Люблінскага ваяводства Польшчы адбыліся ўрачыстасці ў гонар гэтага абраза Прасвятой Багародзіцы, шануемы спіс якога знаходзіцца ў храме.

Святочную Бажэственную літургію ўзначаліў архіепіскап Люблінскі і Холмскі Авель. Па запрашэнні ўладыкі Авеля і па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, правячаму архіерэю Люблінскай епархіі саслужылі епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі святары з Польшчы, Беларусі і Украіны.

Пасля чытання Евангелля епіскап Антоні звярнуўся з пропаведдзю да прыхаджан і шматлікіх пілігрымаў.

Па завяршэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход з абразом Божай Маці «Скорапаслушніца».

Уладыка Авель цёпла падзякаваў сабратам-архіпастырам за візіт, падкрэсліўшы, што з дапамогай сумеснага богаслужэння праяўляецца адзінства праваслаўя.

Епіскап Ігнацій перадаў архіепіскапу Авелю, духавенству і багалюбівым міранам прывітанне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, падзякаваўшы правячаму архіерэю Люблінскай епархіі за запрашэнне і магчымасць малітоўных зносін ля цудатворнага абраза Царыцы Нябеснай.

Па завяршэнні урачыстасцяў епіскап Антоній і епіскап Ігнацій наведалі Ануфрыеў Яблачынскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга горада Любліна, асвячаны ў 1633 годзе свяціцелем Пятром Магілай, а таксама архіепіскапскую рэзідэнцыю і Люблінскае епархіяльнае ўпраўленне. Архіепіскап Авель аказаў цёплы сардэчны прыём гасцям.

* * *

Паводле сведчання архіепіскапа Люблінскага і Холмскага Авеля, мясцовашануемы цудатворны спіс абраза Божай Маці «Скорапаслушніца» першапачаткова належаў сям'і прыхаджан цярэспальскага храма. У 2012 годзе ікона заміраточыла. Неўзабаве яна была перанесена ў храм, і з тых часоў восеньскае свята іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» з'яўляецца асабліва шануемым і любімым у праваслаўнай суполцы Цярэспаля. Хлопчык, які стаў першым відавочцам міратачэння іконы, у далейшым стаў іканапісцам і паступіў у лік браціі манастыра Ватапед на Святой Гары Афон. З часам абраз праславіўся ацаленнямі, якія атрымлівалі не толькі праваслаўныя, але і католікі.

Слуцкая епархія / Church.by