Дабрачынная акцыя «Добрае сэрца» праходзіць у Усіхсвяцкім прыходзе Мінска
02 жніўня 2021Дабрачынная акцыя «Добрае сэрца» праходзіць у Усіхсвяцкім прыходзе горада Мінска. У рамках акцыі па блаславенню настаяцеля прыхода протаіерэя Фёдара Поўнага выдзелена спэцыялізавана абсталяванае памяшканне для прыёму, сартавання і выдачы гуманітарнай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы.
У чэрвені і ліпені 2021 года Першамайскім аддзяленням грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» і «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў», а таксама дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна горада Мінска» было перададзена больш за сто дваццаць тысяч адзінак адзення, абутку, цацак, а таксама прадуктаў харчавання са школьнымі канцтаварамі.
Сацыяльны аддзел Усіхсвяцкага прыхода выказвае падзяку IT кампаніі EPAMSystems за плённае супрацоўніцтва. Асобным сумесным праектам з імі з'яўляецца збор і перадача прадметаў санітарнай гігіены для нямоглых людзей. У рэанімацыйнае аддзяленне і ў паліятыўныя палаты Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы і Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду было сабрана і перададзена больш за 340 упаковак падгузнікаў для дарослых. Яшчэ 120 упаковак, ахвяраваных прыхаджанамі ў ліпені 2021 года, перададзена для паліятыўных хворых Першамайскага раёна.
У арганізацыі і правядзенні дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца» прымае вялікая колькасць валанцёраў з ліку штатных супрацоўнікаў Усіхсвяцкага прыхода, моладзевага руху «Агіёс», прыхаджан і дабрадзейных жыхароў Першамайскага раёна. Усе валанцёры ўдзельнічаюць у гэтай акцыі зыходзячы з пачуцця глыбокай любові і падзякі Богу. Большасць з іх імкнецца застацца ў цені, цытуючы прыказку «дабро любіць цішыню», памятаючы словы Аввы Дарафея: «усё, што ні робіш добрага, старайся хаваць, бо гэта табе карысна».