Блажэннейшы Патрыярх Антыяхійскі Іаан Х: Неразумна спыняць раскол цаной адзінства праваслаўнага свету
06 студзеня 2019Адказваючы на ліст Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, прысвечаны яго намерам даць аўтакефалію Праваслаўнай Царкве ў украінскай дзяржаве, Блажэннейшы Патрыярх Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу Іаан Х падкрэсліў, што гэтыя падзеі выклікаюць непакой не толькі ў сілу раз'яднання, якое яны спараджаюць у праваслаўным свеце, але таксама таму, што ў гэтай сітуацыі не было прынята пад увагу меркаванне Памесных Праваслаўных Цэркваў.
«Мы жадаем бачыць адзінства Праваслаўнага свету ўмацаваным і згуртаваным, — з такімі словамі звярнуўся да Патрыярха Варфаламея Прадстаяцель Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы. — З Вашага ліста вынікае, што Вы вырашылі працягнуць працэс даравання аўтакефаліі... таму мы заклікаем Вас не прымаць ніякіх рашэнняў, за якімі не стаіць кансэнсус Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў. Бо неразумна спыняць раскол цаной адзінства праваслаўнага свету».
Блажэннейшы Патрыярх Іаан выказаў упэўненасць, што «самае карыснае для міру ў Царкве, яе адзінства і для агульнага праваслаўнага сведчання ў нашым свеце сёння — гэта спыніць і адкласці гэты працэс, пакуль украінская праблема не будзе вывучана і пакуль не будзе знойдзена ўсеправаслаўнае рашэнне».
«Таму мы вельмі просім Вашу Усесвяцейшасць заклікаць вашых братоў Прадстаяцеляў Праваслаўных Цэркваў вывучыць гэтыя пытанні, каб зберагчы нашу Царкву ад небяспек, якія не прывядуць да міру і згоды ні ва Украіне, ні ў праваслаўным свеце», — працягнуў Блажэннейшы Уладыка.
«Наша любоў да нашай Праваслаўнай Царквы і да Вашай Цзлюбленай Свяцейшасці вымушае нас напісаць гэтыя словы з надзеяй убачыць праваслаўны свет адзіным, асабліва ў Вашу выдатную эпоху, які нясе сведчанне аб Праўдзе Госпада нашага Іісуса, што ўцялесніўся дзеля выратавання свету», — падкрэсліў Патрыярх Антыяхіі і ўсяго Усходу Іаан Х.