Брацтва святога апостала Іаана Багаслова аб'яўляе святочны флэшмоб да дня сям'і, любові і вернасці
05 ліпеня 2021У рамках Усерасійскага флэшмоба да дня сям'і, любові і вернасці Брацтва святога апостала Іаана Багаслова аб'яўляе святочны флэшмоб #ВРЕМЯДЛЯСЕМЬИ, які будзе праходзіць з 5 па 8 ліпеня.
Для таго каб стаць удзельнікам флэшмобf трэба:
1. Патэлефанаваць бацькам ці бабулі з дзядулем і даведацца пра гісторыю іх знаёмства, або падзяліцца сваёй гісторыяй знаёмства.
2. Апублікаваць гісторыю ў сацыяльных сетках разам з фатаграфіяй і адзначыць у сацыяльнай сетцы Instagram старонку Брацтва, на якой будзе размешчаны рэпост публікацыі.
Дзень сям'і, любові і вернасці, які адзначаецца 8 ліпеня, звязаны з гісторыяй і жыццяпісам святых дабраверных Пятра і Фяўронні. Гэтая шлюбная пара жыла ў горадзе Мураме Уладзімірскай вобласці ў XII-XIII стагоддзях. Іх сям'я, дзе заўсёды панавалі ўзаемныя пачуцці, давер і згода, стала сімвалам сапраўднай адданасці.
Эмблемай свята абраны рамонак — палявая кветка, якая сімвалізуе чысціню і мары пра каханне і вернасць.