-
13 красавіка 2018
13 красавіка, у пятніцу Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.
падрабязна » -
Пасхальная Літургія была здзейснена ў гродзенскім хоспісе
13 красавіка 2018Да Чашы Хрыстовай прыступалі людзі, якія з-за хваробы не мелі магчымасці наведаць Велікоднае богаслужэнне, а цяжка хворых пацыентаў святары прычасцілі Святых Хрыстовых Тайн і павіншавалі з Пасхай Гасподняй непасрэдна ў палатах.
падрабязна » -
«Званільны тыдзень» праходзіць у Віцебску
13 красавіка 2018Па старадаўняй традыцыі, на працягу ўсёй Светлай сядміцы вернікам дазвалялася званіць у званы без якой-небудзь сувязі з набажэнствам, каб выказаць усеабдымную радасць Уваскрасення Хрыстовага. Сёння гэтая традыцыя адраджаецца, і на гэтым тыдні любы жадаючы можа пазваніць у званы ў любым праваслаўным храме Віцебска.
падрабязна » -
У Праабражэнскім храме вёскі Астрашыцкі Гарадок адбылася літургія для школьнікаў
13 красавіка 2018У храме Праабражэння Гасподняга вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна была здзейснена дзіцячая літургія. Богаслужэнне наведалі навучэнцы мясцовай школы, якія выказалі жаданне пабываць у храме, і іх педагогі.
падрабязна »