-
16 мая 2017
16 мая, у аўторак 5-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці прападобнага Феадосія, ігумена Кіева-Пячэрскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.
падрабязна » -
25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу
16 мая 201725 мая споўніцца 100 гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэты дзень па ім будзе здзейснена паніхіда ў саборы апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска. Пачатак памінальнага набажэнства ў 14:30.
падрабязна » -
Пралайф-марафон «15 дзён у абарону жыцця» праходзіць у Гродне
16 мая 2017Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых на сумесную малітву аб абароне жыцця ненароджаных немаўлят і акцыю «Свечка памяці». Акцыя будзе праходзіць на пляцоўцы ля Пакроўскага кафедральнага сабора з 14 мая па 1 чэрвеня, па суботах і нядзелях.
падрабязна » -
Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў
16 мая 2017Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў на дзённую, завочную і вячэрнюю формы навучання. У вучылішчы дзейнічаюць аддзяленні: званароў, катэхізатараў, рэгенцка-пеўчае. Прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнання.
падрабязна » -
16 мая 2017
22 мая ў бабруйскім кафедральным саборы свяціцеля Мікалая адбудуцца ўрачыстасці з нагоды прастольнага свята і 10-годдзя з дня вялікага асвячэння адроджанага сабора. Удзельнікі усяночнага трывання напярэдадні свята будуць памазаны мірам ад мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.
падрабязна » -
16 мая 2017
Сустрэча іерархаў прайшла ў рамках трохдзённага візіту Апостальскага нунцыя ў Віцебскую вобласць. Гэта першая паездка арцыбіскупа Габара Пінтэра у паўночны рэгіён Беларусі.
падрабязна »