-
У межах Беларускай Праваслаўнай Царквы утвораны новы манастыр
17 чэрвеня 2021У Навагрудскай епархіі утвораны новы манастыр у гонар прападобнага Амвросія Опцінскага. Рашэнне аб гэтым было зацверджана на пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархату ад 8 чэрвеня 2021 года пасля азнаямлення з рапартам Праасвяшчэннага Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага.
падрабязна » -
Новым рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі прызначаны іераманах Афанасій (Сакалоў)
17 чэрвеня 2021Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы вызваліў архімандрыта Сергія (Акімава) ад пасады рэктара Мінскай духоўнай акадэміі і прызначыў іераманаха Афанасія (Сакалова) новым рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 20 красавіка і 8 чэрвеня 2021 года
17 чэрвеня 2021На пасяджэнні, якое адбылося 17 чэрвеня 2021 года, Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 20 красавіка 2021 года (№№15-37) і 8 чэрвеня 2021 года (№№38-53).
падрабязна » -
17 чэрвеня 2021
17 чэрвеня 2021 года ў Троннай зале Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы. Удзел у працы Сінода прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
17 чэрвеня 2021
20 красавіка 2021 года на пасяджэнні Сінода БПЦ манахіня Яўпраксія (Зубава) зацверджана на пасадзе ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Час і месца ўзвядзення манахіні Яўпраксіі (Зубавай) у сан ігуменні Сінод пакінуў на меркаванне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі.
падрабязна »