-
26 сакавіка 2019
Галоўным музычным творам канцэрта стане сімфанічная араторыя «Страсці паводле Матфея» мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева). У аснову твора пакладзена апавяданне з Евангелля паводле Матфея, прысвечанае пакутам і смерці Хрыста. Чытанне фрагментаў Евангелля чаргуецца з музычнымі нумарамі-рэчытатывамі, хорамі і арыямі, тэксты якіх запазычаныя, галоўным чынам, з праваслаўнага богаслужэння Тыдня Пакут Гасподніх. Твор мітрапаліта Іларыёна стварае атмасферу малітоўнага і эмацыянальнага суперажывання пакутуючаму Госпаду Іісусу Хрысту, садзейнічае асэнсаванню Яго Крыжовай смерці. Евангельскі тэкст будзе прачытаны на беларускай мове.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
25 сакавіка архіепіскапу Пінскаму і Лунінецкаму Сцяфану споўнілася 75 гадоў. Са знамянальнай датай юбіляра павіншаваў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Зважаючы на руплівае архіпастырскае служэнне і ў сувязі з адзначаным юбілеем уладыка Сцяфан удастоены агульнацаркоўнай узнагароды — ордэна свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені.
падрабязна » -
26 сакавіка 2019
З 20 па 22 сакавіка ў Гомельскім раёне адбылося выязное пасяджэнне Міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.
падрабязна »