Рух Agios працягвае дабрачынную акцыю «Добрае сэрца»

05 мая 2021

top.jpg

Для моладзевага руху Agios Усіхсвяцкага прыхода сталіцы Вялікі пост быў напоўнены працамі міласэрнасці. З 1 па 28 красавіка ў ТРЦ Dana Mall праходзіла дабрачынная акцыя «Добрае сэрца». Мэтай акцыі стаў збор прадуктаў і нехарчовых тавараў для шматдзетных сем'яў, інвалідаў, адзінокіх пажылых людзей, якія пражываюць у Першамайскім раёне, а таксама дзяцей-сірот. Старанні далі добры плён — па выніках акцыі была арганізавана дапамога для 1502 чалавек!

На атрыманыя сродкі рухам былі сфарміраваны прадуктовыя наборы для пажылых людзей — падапечных тэрытарыяльнага сацыяльнага цэнтра Першамайскага раёна Мінска. Дапамогу ўжо атрымалі дзеці з арганічным пашкоджаннем нервовай сістэмы і псіхікі дома дзіцяці №1 г. Мінска, а таксама маленькія пацыенты Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў.

У свята Светлага Хрыстовага Уваскрасення кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук павіншаваў шматдзетныя сем'і, а таксама сем'і, у якіх ёсць людзі з інваліднасцю. Усе госці атрымалі падарункі, з любоўю і ўвагай сабраныя валанцёрамі руху Agios.

На Светлым тыдні акцыя працягваецца — маладыя людзі павязуць падарункі для сваіх маленькіх падапечных — выхаванцаў Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Падчас акцыі працавалі ўсе ўдзельнікі моладзевага руху Agios, а менавіта 117 чалавек. Кожны аддаў частку свайго сэрца добрай справе, з любоўю да блізкіх, не шкадуючы сябе.

Кіраўніцтва руху выказвае сардэчную падзяку ўсім, хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца» і ўнёс сваю лепту ў добрую справу. Вы дапамаглі здарыцца цуду! Такія добрыя справы не застаюцца без узнагароды, па словах свяціцеля Іаана Залатавуста: «Дабрачыннасць патрабуе кароткачасовай працы, а дастаўляе вечную радасць».

Church.by