Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» прыняў удзел у міжнародным анлайн-марафоне «Інклюзіўны калейдаскоп»
02 лютага 2021Беларускі Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» і грузінская некамерцыйная арганізацыя «Інклюзіўныя практыкі» правялі анлайн-марафон «Інклюзіўны калейдаскоп» з удзелам прадстаўнікоў сацыяльных служб, грамадскіх і царкоўных арганізацый Грузіі. Трансляцыю анлайн-марафону ў сацыяльнай сетцы Facebook глядзелі 700 карыстальнікаў з Расіі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Казахтана і шэрагу краін Еўропы.
Анлайн-марафон доўжыўся 21 дзень - з 10 па 31 студзеня 2021 года. У рамках марафону ўдзельнікі хору віртуальна падарожнічалі па розных выставах і цікавых месцах Грузіі, удзельнічалі ў zoom-інтэрв'ю і анлайн-дыскусіях па пытаннях сацыяльнай інклюзіі.
Кіраўнік Экзаршага хору Алена Маслава выступіла ў ролі спікера на тэму «Інклюзіўная практыка ўключэння асоб з асаблівымі патрэбамі ў сацыяльныя працэсы» і асвятліла некаторыя пытанні вакальна-харавой працы, узаемнай камунікацыі, працы з сям'ёй і сацыялізацыі дзяцей і моладзі ў інклюзіўным калектыве.
Самай яркай падзеяй марафону стаў прамы эфір, падчас якога Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» запрасіў удзельнікаў з розных краін віртуальна наведаць сталіцу Беларусі.
Настаяцель храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску іерэй Дзмітрый Ворса, мастацтвазнаўца Святлана Немагай, харысты і бацькі правялі для гледачоў экскурсію па гістарычным цэнтры горада Мінска і падзяліліся планамі аб маючым адбыцца праекце хору - музычным спектаклі, у якім будуць выконвацца творы кампазітара Станіслава Манюшкі.
Паўтары гадзіны ўдзельнікі хору размаўлялі анлайн: знаёміліся, спявалі, гулялі, адказвалі на пытанні і каментарыі і нават развучылі беларускую народную песню.
Эфір скончыўся апладысментамі і пажаданнямі адзін аднаму здароўя, творчага натхнення і новых радасных сустрэч.