Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў асвячэнне храма ў гонар іконы Божай Маці «Неўвядальная Квецень» у вёсцы Вялікая Грава
25 верасня 202125 верасня 2021 года, у суботу перад Уздзвіжаннем, дзень аддання свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў асвячэнне храма ў гонар іконы Божай Маці «Неўвядальная Квецень» у вёсцы Вялікая Грава Асіповіцкага раёна і ўзначаліў у ім першую Бажэственную літургію.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі клірыкі Бабруйскай епархіі.
На богаслужэнні прысутнічаў старшыня Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў Сувеяў Сяргей Пятровіч.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі епіскап Серафім і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне Прасвятой Багародзіцы. Прыхаджане і дабрачынцы, якія асабліва папрацавалі для ўзвядзення храма, былі адзначаны архіерэйскімі граматамі.