Епіскап Серафім Бабруйскі увайшоў у склад дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы, што накіроўваецца на Афон на свята велікамучаніка Панцеляімана
14 ліпеня 2018Свяшчэнны Сінод на пасяджэнні, якое адбылося 14 ліпеня 2018 года ў Екацярынбургу, прыняў рашэнне накіраваць паломніцкую групу Рускай Праваслаўнай Царквы на Святую Гару Афон да свята святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана 27 ліпеня (9 жніўня) гэтага года (журнал № 57).
Склад дэлегацыі:
- мітрапаліт Екацярынбургскі і Верхатурскі Кірыл — кіраўнік дэлегацыі;
- епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім;
- епіскап Барышэўскі Віктар;
- Д. І. Пятроўскі, супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў.