Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел прыняў удзел у сёмай цырымоніі абрання і ўзнагароджання лаўрэатаў Патрыяршай літаратурнай прэміі

13 мая 2017

top.jpg

11 мая 2017 года ў Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве прайшла сёмая цырымонія абрання і ўзнагароджання лаўрэатаў Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, якую ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы: кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент; першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве мітрапаліт Істрынскі Арсеній; мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін; намеснік Андрэеўскага стаўрапігіяльнага манастыра епіскап Дзмітраўскі Феафілакт; епіскап Едзінецкі і Брычанскі Нікадзім; намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату протаіерэй Мікалай Балашоў; галоўны рэдактар Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі протаіерэй Уладзімір Сілоўеў; намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі архімандрыт Сава (Тутунаў); супрацоўнікі Выдавецкага Савета, Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі і іншых сінадальных устаноў, духавенства і манаскія асобы.

Прыняў удзел у цырымоніі і старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел

Таксама мерапрыемства наведалі члены Палаты папячыцеляў Патрыяршай літаратурнай прэміі, расійскія літаратуразнаўцы, журналісты, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, дзеячы культуры.

У пачатку мерапрыемства Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да прысутных з Першасвяціцельскім словам.

Затым адбыліся выбары лаўрэатаў Патрыяршай літаратурнай прэміі: члены Палаты папячыцеляў запоўнілі бюлетэні для галасавання.

Для падліку галасоў з ліку членаў Палаты папячыцеляў была сфарміравана Падліковая камісія ў наступным складзе:

  • епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел;
  • Ю.М. Лошчыц, пісьменнік, публіцыст і літаратуразнаўца, лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі;
  • К.П. Кавалёў-Случэўскі, прафесар Інстытута журналістыкі і літаратурнай творчасці, пісьменнік.

Падчас галасавання і падліку галасоў дэманстраваўся фільм аб намінантах Патрыяршай літаратурнай прэміі 2017 года.

Затым былі абвешчаны вынікі тайнага галасавання, па выніках якога лаўрэатамі Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія 2017 года сталі В. І. Ліханосаў, Б. Ф. Спораў і протаіерэй Яраслаў Шыпаў.

Свяцейшы Патрыярх уручыў лаўрэатам дыплом і знакі Патрыяршай літаратурнай прэміі.

На сцэну таксама былі запрошаны ўсе намінанты прэміі 2017 года ― І. А. Багданава, Дз. М. Валадзіхін, В. У. Дварцоў, А. Б. Ткачэнка, якім Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўручыў ганаровыя дыпломы.

У завяршэнне вечара адбыўся канцэрт.

Патриархия.ru / Church.by