Епіскап Маладзечанскі Павел правёў сустрэчы са старшакласнікамі маладзечанскіх устаноў адукацыі

27 лютага 2019

top.jpg

14 лютага 2019 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў маладзечанскую школу-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі.

Уладыку сустракала намеснік дырэктара школы Алена Анатольеўна Прэсняцова.

Епіскап Павел правёў сустрэчу з навучэнцамі 8-9 класаў на духоўна-маральныя тэмы. У ліку іншага, архіпастыр удзяліў асаблівую ўвагу стаўбцоўскай трагедыі.

Яго Праасвяшчэнства ўручыў у дар школе выданне Новага Запавету на беларускай мове, а школьнай бібліятэцы быў перададзены набор часопісаў «Ведамасці Мінскай мітраполіі».

18 лютага епіскап Павел наведаў гімназію № 10 горада Маладзечна, дзе правёў сустрэчу з навучэнцамі старэйшых класаў на духоўна-маральныя тэмы.

Моладзечанская епархія / Church.by