Навігатар: Навіны

Гродзенская абіцель адзначыла гадавіну Хрышчэння Русі

29 ліпеня 2019

top.jpg

У Нядзелю 6-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень шанавання святых айцоў шасці Усяленскіх Сабораў, у Гродзенскай абіцелі малітоўна адзначылі памяць роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Традыцыйна да гэтага дня прымеркаваны успамін гадавіны Хрышчэння Русі.

У нядзелю, 28 ліпеня, пасля Бажэственнай літургіі быў здзейснены падзячны малебен, падчас якога насельніцы манастыра, выхаванцы нядзельнай школы і прыхаджане з харугвамі і абразамі святых Царквы Рускай, тройчы прайшлі хросным ходам вакол абіцелі.

Па сканчэнні малебна, усе хто маліўся, у адзіным радасным, духоўным парыве праспявалі Пасхальны канон і Сімвал веры. Кожны, хто быў удзельнікам гэтай урачыстасці, змог адчуць сябе хроснікам святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, дзякуючы мудраму князю, Хрысціцелю Святой Русі, за той вялікі дар, які ён даў усім нам праз Дняпроўскую купель — быць праваслаўнымі хрысціянамі.

Гродзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр Нараджэння Багародзіцы / Church.by