Выдадзена кніга «Латыгольская царква», прысвечаная 250-годдзю царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Латыгаль Вілейскага раёна Мінскай вобласці
23 жніўня 2021Выдадзена кніга «Латыгольская царква» (1771-2021), прысвечаная 250-годдзю царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Латыгаль Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У выданні апавядаецца пра перадгісторыю храма амаль за стагоддзе да яго будаўніцтва і асноўныя падзеі і лёсы людзей, звязаных са святыняй.
Аўтар кнігі Аляксандр Сцяфанавіч Плавінскі выкарыстаў пры напісанні шырокае кола крыніц — матэрыялы архіва Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украіны ў горадзе Львоў, царкоўна-прыходкі летапіс Свята-Мікалаеўскай Латыгольскай царквы, ведамасць Латыгольскай царквы за 1847-1920 гады, кліравыя ведамасці царквы за 1872-1933 гады, матэрыялы «Памятных кніжак Віленскай вучэбнай акругі» і «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў» за розныя гады, манаграфічную літаратуру, успаміны.
У змесце абазначаны асноўныя падзеі, звязаныя з жыццём храма:
- Свяціцель Мікалай Цудатворац;
- Сівая даўніна. Згарэлыя ўніяцкія храмы;
- Шляхта;
- Чарапкі;
- Гісторыя Латыгольскай царквы. Перыяд уніяцтва;
- Айчынная вайна 1812 года;
- Праваслаўны перыяд;
- Генерал-маёр Пагарэлаў;
- Царква і народная адукацыя;
- Эпоха перамен;
- Мірнае жыццё;
- Царкоўныя званы;
- Царкоўна-прыходскі летапіс Латыгольскай царквы;
- Паняціцкая прыпісная царква;
- Настаяцелі і адміністратары Латыгольскай царквы;
- Перыяды службы настаяцеляў і адміністратараў..
Кніга прайшла рэцэнзаванне ў Выдавецкай радзе Беларускай Праваслаўнай Царквы і атрымала грыф «Дапушчана да распаўсюджвання...»