Да свята Праабражэння Гасподняга вернікі ўпрыгожылі месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай мноствам фларыстычных кампазіцый

19 жніўня 2021

9.jpg

Да свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іисуса Хрыста вернікі ўпрыгожылі месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай мноствам фларыстычных кампазіцый.

Упрыгожванне магілкі святой стала ўжо добрай шматгадовай традыцыяй. Паломнікі прыязджаюць папрацаваць на могілках за некалькі дзён да свята і прывозяць расліны з розных куткоў Беларусі. Для дэкору акрамя кветак і каласоў ў гэты раз выкарыстоўваліся ягады, садавіна і гарбузы.

Рукатворная прыгажосць, створаная да свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста — у рэпартажы фатографа Вольгі Вячоркі.

Блажэнная Валянціна Мінская пахавана на сельскіх могілках вёскі Крысава пад Мінскам. Штодня паломнікі з розных куткоў нашай краіны і блізкага замежжа прыязджаюць на святое месца па суцяшэнне — блажэнная Валянціна моліцца аб кожным, хто звяртаецца да яе з верай у Бога і з чыстым сэрцам. Яшчэ пры жыцці па малітвах старыцы людзі атрымлівалі ацаленні. Будучы больш за 30 гадоў прыкаванай да ложка Валянціна несла подзвіг малітвы і пакорлівасці. Спачыла яна ў 1966 годзе, а праз 40 гадоў Беларуская Праваслаўная Царква прылічыла яе да ліку святых. У народзе блажэнную старыца даўно з любоўю называюць матушкай Валянцінай — за дапамогай людзі ідуць да яе як да роднай маці... Многія атрымліваюць на святым месцы ацаленні і дапамогу ў жыццёвых справах, хтосьці знаходзіць тут веру ў Бога. Па словах пілігрымаў, матушка сама прыводзіць да сабе людзей і дае кожнай душы тое, у чым яна мае патрэбу.

Паўдзельнічаць ва ўпрыгожванні месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай могуць усе жадаючыя. Кожную суботу паломнікі адпраўляюцца да матухшкі Валянціны са станцыі «Інстытут культуры» ў 7.00. Збіраюцца ў 6.30 – 6.45 на пероне каля 4-га вагона з хваста цягніка. У нядзелю збіраюцца пасля ранняй Літургіі каля галоўнага ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор у 8.45. Электрычка да ст. Пяцігор'е адпраўляецца са ст. Інстытут культуры ў 9.41. Пяцігор'е да месца спачыну святой (каля 2 км) вернікі ідуць пешшу хрэсным ходам. Каля 13.00 па нядзелях на магілцы матушкі Валянціны служыцца малебен і праходзіць асвячэнне вады. Таксама можна прыязджаць самім у любы час у суботу і нядзелю. У бліжэйшых планах — падрыхтоўка упрыгожванняў да 27 жніўня, свята Успення Прасвятой Багародзіцы. Дапамога патрэбна ўжо цяпер.

Як дабрацца да месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай на аўтамабілі

Як дабрацца да месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай. Фотамаршрут

Кантактны тэлефон: (29) 577-56-61, (44) 551 89 86 (Юрий); (29) 574-70-01 (Игорь).

sobor.by/Church.by

Фотарэпартаж