Да свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга вернікі ўпрыгожылі месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай кветкавымі кампазіцыямі
30 верасня 2021Напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга вернікі ўпрыгожылі месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай на сельскай могілках у вёсцы Крысава.
Па добрай традыцыі людзі ўпрыгожваюць месца спачыну беларускай святой да вялікіх царкоўных святаў, каб сваёю працаю аддзячыць за дапамогу па яе малітвах. Так кожны ўносіць свой пасільны ўклад у ўслаўленне матушкі Валянціны. Далучыцца да агульнай справы могуць усе жадаючыя.
Паўдзельнічаць ва ўпрыгожванні месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай могуць усе жадаючыя. Кожную суботу паломнікі адпраўляюцца да матушкі Валянціны са станцыі «Інстытут культуры» ў 7.00. Збіраюцца ў 6.30 – 6.45 на пероне каля 4-га вагона з хваста цягніка. У нядзелю збіраюцца пасля ранняй Літургіі каля галоўнага ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор у 8.45. Электрычка да станцыі «Пяцігор'е» адпраўляецца са станцыі «Інстытут культуры» ў 9.41. Ад станцыі «Пяцігор'е» да месца спачыну святой (каля 2 км) вернікі ідуць пешшу хрэсным ходам. Каля 13.00 па нядзелях на магілцы матушкі Валянціны служыцца малебен і праходзіць асвячэнне вады.
Святая блажэнная Валянціна Мінская была кананізавана Беларускай Праваслаўнай Царквой па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 6 лютага 2006 года — роўна праз сорак гадоў пасля скону.
Яшчэ пры зямным жыцці матушкі Валянціны не зарастала сцежка да маленькага доміка ў вёсцы Коскі непадалёк ад Койданава (цяпер Дзяржынска), дзе жыла святая. Шмат каму са сваіх наведвальнікаў яна казала: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу». Дадзенае ёю абяцанне шчадралюбна спаўняецца па гэты дзень: блажэнная Валянціна не пакідае ў сваіх малітвах тых, хто прыходзіць да яе сціплай магілкі, якая вось ужо шмат гадоў з'яўляецца месцам паломніцтва.
Створаная да свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга рукатворная прыгажосць — у рэпартажы фатографа Вольгі Вячорка.