Да дня памяці Сабора Беларускіх святых вернікі ўпрыгожылі месца пахавання блажэннай Валянціны Мінскай

11 ліпеня 2021

top.jpg

11 ліпеня 2021 года Царква адзначыла дзень памяці Сабора Беларускіх святых. У гонар гэтага свята вернікі ўпрыгожылі месца пахавання святой блажэннай Валянціны Мінскай мноствам кветак.

Па добрай традыцыі людзі ўпрыгожваюць месца спачыну беларускай святой да вялікіх царкоўных святаў, каб сваёй працай аддзячыць за дапамогу па яе малітвах. Так кожны ўносіць свой пасільны ўклад у ўслаўленне матушкі Валянціны. Далучыцца да агульнай справы могуць усе жадаючыя.

Напярэдадні дня памяці Сабора Беларускіх святых мноства добраахвотнікаў нарыхтоўвалі ў полі васількі і некалькі дзён з малітвай выраблялі ўпрыгажэнні.

Рукатворная прыгажосць, створаная да дня памяці ўсіх святых нашай зямлі — у рэпартажы фатографа Вольгі Вячорка.

Святая блажэнная Валянціна Мінская была кананізавана Беларускай Праваслаўнай Царквой па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 6 лютага 2006 года — роўна праз сорак гадоў пасля скону.

Яшчэ пры зямным жыцці матушкі Валянціны не зарастала сцежка да маленькага доміка ў вёсцы Коскі непадалёк ад Койданава (цяпер Дзяржынска), дзе жыла святая. Шмат каму са сваіх наведвальнікаў яна казала: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу». Дадзенае ёю абяцанне шчадралюбна спаўняецца па гэты дзень: блажэнная Валянціна не пакідае ў сваіх малітвах тых, хто прыхлдзіць да яе сціплай магілкі, якая вось ужо шмат гадоў з'яўляецца месцам паломніцтва.

Church.by

Фотарэпартаж