Архіепіскап Брэсцкі Іаан адзначыў працу работнікаў медыцынскай сферы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй
05 чэрвеня 20213 чэрвеня 2021 года архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан сустрэўся з медыцынскім персаналам УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2». Мэтай візіту правячага архіерэя Брэсцкай епархіі ва ўстанову аховы здароўя было прадстаўленне да ўзнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы работнікаў медыцынскай сферы, якія ўнеслі асаблівы ўклад у барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй.
На сустрэчы прысутнічаў галоўны ўрач УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — Яўген Мікалаевіч Капылец.
Уладыка Іаан звярнуўся да медыцынскага персаналу бальніцы з архіпастырскім словам навучання. У сваім слове Яго Высокапраасвяшчэнства выказаў словы глыбокай удзячнасці і падзякі подзвігу сучаснага ўрача ў яго супрацьстаянні інфекцыі COVID-19.
Затым архіепіскап Іаан здзейсніў кароткае малітваслоўе Госпаду аб ацаленні ўсіх хворых.
Зважаючы на самаадданую працу па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, да ўзнагарод Беларускага Экзархату і Брэсцкай епархіі было прадстаўлена кіраўніцтва УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2», загадчыкі аддзяленнямі, санітары.
У прыватнасці, царкоўных узнагарод былі ўдастоены:
- Капылец Яўген Мікалаевіч, галоўны ўрач УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — медаль Беларускай Праваслаўнай царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага;
- Астапук Ірына Мікалаеўна, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Цюхініцкай амбулаторыі агульнай практыкі — медаль Беларускай Праваслаўнай Царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай;
- Краўцова Юлія Ігараўна, медыцынская сястра агульнай практыкі тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — медаль Беларускай Праваслаўнай Царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай;
- Навасадскі Яўген Уладзіміравіч, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — грамата Патрыяршага Экзарха;
- Кулецкі Раман Сяргеевіч, урач-педыятр участковы педыятрычнага аддзялення УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — грамата Патрыяршага Экзарха;
- Жук Яўгенія Вітальеўна, памочнік ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — грамата Патрыяршага Экзарха;
- Рапінчук Алена Дзмітрыеўна, медыцынская сястра працэдурнага кабінета паліклінікі УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца №2» — грамата Патрыяршага Экзарха.
У завяршэнне мерапрыемства было зроблена агульнае памятнае фота.