Мінская духоўная акадэмія запрашае да ўдзелу ў Другіх чытаннях памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792 — 1852)
16 красавіка 201810 мая 2018 года кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правядзе навукова-практычную канферэнцыю «II чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага».
Протаіерэй Іаан Грыгаровіч нарадзіўся ў сям'і настаяцеля Петра-Паўлаўскага сабора горада Гомеля ў 1792 годзе. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю і Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Кандыдат багаслоўя. Здзяйсняў пастырскае служэнне ў Гомелі, Віцебску, Санкт-Пецярбургу. Выдавец першага беларускага археаграфічнага збору крыніц «Беларускі архіў старажытных грамат», зборніка дакументаў «Акты, якія адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (у 5 тамах), твораў свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага. Аўтар даследавання «Беларуская іерархія».
Мэта канферэнцыі: асэнсаванне шырокага кола пытанняў гісторыі Праваслаўнай Царквы і сучаснага стану царкоўна-гістарычнай навукі.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Гісторыя Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
- Гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы
- Гісторыя Памесных Праваслаўных Цэркваў
- Гісторыя заходніх хрысціянскіх вызнанняў
- Гісторыя і сучасны стан міжхрысціянскіх адносін
- Гістарычныя аспекты станаўлення праваслаўнай літургічнай традыцыі
- Актуальныя пытанні сучаснай агіялогіі і агіяграфіі
- Гісторыя царкоўнай навукі і праваслаўнай багаслоўскай адукацыі
- Сучасныя выклікі адзінству Праваслаўнай Царквы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, свецкіх і духоўных вышэйшых навучальных устаноў, спецыялісты ў галіне гісторыі, літургікі, рэлігіязнаўства.
Месца правядзення: вул. Зыбіцкая, 27, г. Мінск, Беларусь, 220030. Мінская духоўная акадэмія.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 10 мая 2018 года ў 13:30 (фае акадэмічнага храма, уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора).
Пачатак работы канферэнцыі: 10 мая ў 14:00.
Форма ўдзелу: вочная і завочная.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.
Рэгламент выступленняў: 10 хвілін.
Заяўкі удзельнікаў па прыкладаемай форме прымаюцца да 1 мая 2018 года на адрас: minda.history@gmail.com.
Тэлефоны для даведак: +375 29 527 36 11 (Максім Воўк).
Па факце атрымання заяўкі аргкамітэт накіроўвае пацвярджэнне.
Заяўка удзельніка:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку; без скарачэнняў
- Назва арганізацыі (без скарачэнняў, паводле статута)
- Назва дакладу
- Неабходнасць мультымедыйнага суправаджэння (так/не)
- Форма ўдзелу (вочная/завочная)
- Паштовы адрас, кантактныя тэлефоны
- Адрас e-mail (абавязкова ўказваць).
Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў з уключэннем у навукаметрычную базу РИНЦ (eLibrary.ru). Тэкст дакладаў просім даслаць да 10 мая 2018 года.
Патрабаванні да афармлення тэзісаў дакладаў:
Аб'ём не больш за 10 старонак фармату А4 (210 Х 297 мм), у фармаце Microsoft Word (97-2007), шрыфт Times New Roman, кегль 14, без пераносаў, міжрадковы інтэрвал палутарны, палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае -30 мм, правае — 10 мм. Назва дакладу загалоўнымі літарамі, ніжэй — прозвішча і ініцыялы аўтара звычайным шрыфтам, у дужках горад, назва ўстановы (скарочана). Усе радкі — выраўноўванне па цэнтры. Асноўны тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева.
Спасылкі на крыніцу ўказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, с. 789]). Спіс літаратуры ў алфавітным парадку прыводзіцца ў канцы тэксту.
Афармленне спіса літаратуры павінна адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у дачыненні да бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц, якія прыводзяцца ў дысертацыі і аўтарэфераце.
Тэксты дакладаў, не аформленыя ў адпаведнасці з дадзенымі патрабаваннямі, да публікацыі не прымаюцца.