Мінскія свяшчэннаслужыцелі арганізавалі свята для слабавідушчых дашкольнікаў

10 лютага 2021

top.jpg

У дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльны яслі-сад №353 для дзяцей з парушэннем зроку горада Мінска» адбылося свята літар з удзелам настаяцеля прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску іерэя Дзімітрыя Ворсы і клірыка прыхода храма свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага ў пасёлку Міханавічы Мінскага раёна іерэя Аляксандра Кухты.

Кожнаму выхаванцу дзіцячага сада госці падарылі кнігу «Азбука ў загадках». Святары распавялі дзецям пра захапляльны кніжны свет, загадалі ім загадкі. Каб малыя маглі адразу ж намаляваць персанажаў кнігі, ім падарылі фламастэры.

Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».

Прыход храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску ўжо каля пяці гадоў апекуе выхаванцаў дзіцячага садка для дзяцей з парушэннем зроку і іх бацькоў. Настаяцель храма рэгулярна наведвае дзяўчынак і хлопчыкаў, размаўляе з імі, распавядае аб праваслаўных святах і традыцыях. Для бацькоў малышоў прыход арганізуе сумесныя мерапрыемствы і кансультацыі са спецыялістамі.

 Church.by