Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў малебен ў капліцы абраза Божай Маці «Ацаляльніца»

16 чэрвеня 2021

top.jpg

15 чэрвеня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, адслужыў малебен у капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Ацаляльніца» прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца». Капліца размешчана на тэрыторыі РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі ў пасёлку Гарадзішча Мінскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: протаіерэй Кірыл Шолкаў, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы; іерэй Святаслаў Рагальскі, клірык прыхода велікамучаніка Георгія ў горадзе Мінску, старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла»; іерэй Аляксій Заліцаеў, клірык прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца».

У богаслужэнні прыняў удзел дырэктар РНПЦ доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Васіль Барысавіч Смычак, пацыенты, якія праходзяць рэабілітацыю ў РНПЦ, і медыцынскі персанал установы.

Па заканчэнні малебна адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з медыцынскімі работнікамі.

Мітрапаліт Веніямін уручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы супрацоўнікам РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі, а таксама перадаў урачам і медсёстрам архіпастырскае благаславенне на далейшую працу на карысць бліжняга.

* * *

Капліца на тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі адкрылася ў снежні 2013 года па благаславенню мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Храм асвячаны ў гонар абраза Божай Маці «Ацаляльніца». Ён уладкаваны сталічным прыходам у гонар іконы Божай Маці «Усецарыца», які быў заснаваны ў 2012 годзе. Абшчына адным з асноўных напрамкаў свайго служэння бачыць апеку над анкахворымі і ўрачамі-анколагамі. Настаяцель парафіі протаіерэй Кірыл Шолкаў акармляе таксама капліцу ў будынку Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера. РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі — адзіны спецыялізаваны цэнтр у Рэспубліцы, які ажыццяўляе медыцынскую рэабілітацыю пацыентаў пасля завяршэння радыкальнага лячэння анкалагічных захворванняў. У цяперашні час цэнтр займаецца таксама рэабілітацыяй перахварэўшых каронавірусам.

Сhurch.by

Фотарэпартаж

Loading...