Мітрапаліт Веніямін павіншаваў бібліятэкараў з прафесійным святам
15 верасня 2021Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў кіраўнікоў і спецыялістаў бібліятэк Беларусі з Днём бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня
Паважаныя кіраўнікі і супрацоўнікі бібліятэчных устаноў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём бібліятэк!
Беражліва захоўваючы духоўны здабытак нацыі, царкоўныя і свецкія бібліятэкі выконваюць складаную і ганаровую місію перадачы з пакалення ў пакаленне духоўных і культурных каштоўнасцяў, маральных законаў і навыкаў жыцця. Сёння ад бібліятэчных спецыялістаў, якія з'яўляюцца важным звяном у сістэме духоўнай асветы і выхавання падрастаючага пакалення, шмат у чым залежыць развіццё і накіраванасць нашай агульнай будучыні. У вашых руках дзейсны сродак разумовага, эстэтычнага і духоўна-маральнага выхавання — кніга, якая не толькі пашырае кругагляд, узбагачае ўнутраны свет чытача, але і фармируе ідэалы, якія ўплываюць на развіццё жыцця як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.
Вам, паважаныя кіраўнікі і супрацоўнікі бібліятэчных устаноў, прадастаўлены велізарныя магчымасці — выяўляючы сваё прафесійнае майстэрства, творчы падыход і інавацыйныя тэхналогіі праз кнігу і чытанне абуджаць душы і ўзбагачаць ведамі розумы, фарміраваць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму і асабістай адказнасці за духоўныя каштоўнасці, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Таму, па-за ўсякім сумневам, бібліятэчная дзейнасць з'яўляецца вельмі адказнай сферай жыцця грамадства і заслугоўвае глыбокай павагі.
Аддаючы даніну нястомнаму падзвіжніцтву супрацоўнікаў як царкоўных, так і свецкіх бібліятэк у справе духоўна-маральнага выхавання і асветы, хочацца пажадаць усім бібліятэкарам поспехаў у працы, энтузіязму і новых творчых знаходак, дабрабыту ў сем'ях, міру і добрага здароўя на шматлікія гады.
З благаславеннем,
+ ВЕНІЯМІН,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі