Моладзевы рух AGIOS Усіхсвяцкага прыхода сталіцы правёў круглы стол «Каштоўнасць сям'і ў сучасным свеце»
28 верасня 202126 верасня 2021 года моладзевы рух AGIOS Усіхсвяцкага прыхода сталіцы правяло круглы стол «Каштоўнасць сям'і ў сучасным свеце».
Госцем круглага стала Карака Таццяна Васільеўна, магістр псіхалогіі, дацэнт, выкладчык кафедры апалагетыкі аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі. Яна распавяла аб прыкметах волі Божай у лёсе, бацькоўскім благаславенні, спрэчках і канфліктах у сям'і. Пра тое, што рознагалоссі правільна перажываць і шчыра паміж сабой прамаўляць, то яны адкрываюць дадатковыя магчымасці росту як для мужа і жонкі, так і для сям'і. Юнакі і дзяўчаты змаглі задаць усе пытанні, якія іх цікавяць: як знайсці сваю другую палавінку, як навучыцца любіць, як пабудаваць шчаслівую сям'ю і г. д. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што сям'я — гэта шлях для спасення душы. І калі нястомна працаваць над адносінамі, гэты шлях будзе добрым і светлым.
Кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук падзякаваў лектару за сустрэчу з удзельнікамі руху, і запрасіў яе на сумеснае чаяванне, дзе ўжо Таццяна Васільеўна азнаёмілася з дзейнасцю моладзевага руху AGIOS. У завяршэнне дня была праведзена экскурсія па храме-помніку.