На пасяджэнні Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў абмеркавалі ролю рэлігійных арганізацый ва ўмацаванні сям'і

12 лістапада 2019

top.jpg

12 лістапада 2019 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, прысвечанае тэме ролі рэлігійных арганізацый у садзейнічанні ўмацаванню сям'і, аховы мацярынства і дзяцінства.

Прэзідыум пасяджэння ўзначаліў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка.

Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ўдзел у пасяджэнні Савета прынялі: епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнай камісіі БПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства.

На сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі Рымска-Каталіцкай Царквы, пратэстанцкіх дэнамінацый, іудаізму і ісламу, супрацоўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.

Аб укладзе Беларускай Праваслаўнай Царквы ва ўмацаванне сям'і і павышэнне грамадскай значнасці сямейных каштоўнасцяў прысутных праінфармаваў протаіерэй Павел Сярдзюк. 

Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства >>

Дадаткова на пасяджэнні была абмеркавана тэма развіцця рэлігійнага турызму ў Беларусі.

У завяршэнне Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адказаў на пытанні прысутных.

Church.by