Пачаліся хрэсныя хады з крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Жыровіцкім абразом Божай Маці

19 верасня 2020

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з 19 па 26 верасня па тэрыторыі краіны праходзяць два хрэсныя хады — з уздзвізальным крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Жыровіцкім абразом Божай Маці.

Рашэнне аб правядзенні хрэсных хадоў было прынята 13 верасня на нарадзе архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы з улікам працягу распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, а таксама напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Хрэсныя хады з вялікімі святынямі закліканы паслужыць заспакаенню грамадства, духоўна суцешыць і падтрымаць людзей, натхніць іх на далейшую малітву за Айчыну і добрыя справы.

Два мікрааўтобусы са святынямі ўжо выехалі з Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага і Жыровіцкага Успенскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыроў. Трымаючыся кольцападобнага маршруту, на працягу тыдня хрэснаходцы наведаюць кафедральныя гарады епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы: Полацк, Маладзечна, Слонім, Навагрудак, Смаргонь, Гродна, Брэст, Пінск, Слуцк, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск, Магілёў, Віцебск, Барысаў, Мінск. Больш падрабязна аб руху хрэсных хадоў можна даведацца з графіка.

Напярэдадні свята Сусветнага Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай вернецца ў Полацк, а Жыровіцкая ікона Божай Маці прыбудзе ў Мінск. Плануецца, што разам з Жыровіцкай іконай у сталіцу будзе прынесена з Барысава копія Гадзенаўскага крыжа — старажытнай цудатворнай выявы Укрыжавання Госпада Іісуса Хрыста.

26 верасня ў 17:00 адбудзецца сустрэча святынь у Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. У 18:00 пачнецца усяночнае трыванне з чынам Уздвіжання Крыжа Хрыстова, падчас якога будзе вынесены Тураўскі крыж

Гэта першы ўдзел адноўленай святыні ў набажэнстве.

Інфармацыя будзе дапаўняцца. Сачыце за абнаўленнямі. 

Church.by