Аб'яўлены Міжнародны дзіцяча-юнацкі літаратурны конкурс «Лета Гасподняе»
01 верасня 2021Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Выдавецкая рада Рускай Праваслаўнай Царквы праводзіць шосты сезон Міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурсу імя Івана Шмялёва «Лета Гасподняе».
Конкурс мае статус міжнароднага, да ўдзелу ў ім запрашаюцца навучэнцы 6-11-х класаў агульнаадукацыйных і праваслаўных школ, гімназій і каледжаў Расіі, краін СНД і замежжа, а таксама выхаванцы нядзельных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі не старэйшыя за 18-ці гадоў.
На конкурс прымаюцца літаратурныя творчыя працы. Мерапрыемства заклікана дапамагчы раскрыць творчы патэнцыял юных аўтараў, сачыненні якіх адлюстроўваюць жыццёвую філасофію падрастаючага пакалення, і актывізаваць цікавасць да рускай культуры.
Конкурс праходзіць у два этапы ў трох узроставых групах: 6-7-я, 8-9-я, 10-11 класы. На першым (завочным) этапе з 1 верасня па 1 снежня 2021 года ажыццяўляецца прыём творчых работ. Аб'ём работ павінен быць не менш за 5 000 і не больш за 20 000 знакаў. Конкурсная камісія ацэньвае творчыя працы і прымае рашэнне аб удзельніках, якія будуць запрошаны для ўдзелу ў фінале.
На другі (вочны) этап у дні вясновых школьных канікул у Маскву запрашаюцца ўдзельнікі ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Фіналісты пішуць выніковую працу на прапанаваную тэму, па выніках якой будуць названы прызёры конкурсу.
Тэматычныя напрамкі конкурсу (па любым з напрамкаў тэма можа быць сфармуляваная аўтарам самастойна):
1. Свяшчэннае Евангелле як аснова рускай літаратуры.
2. «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе». Да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
3. «Прыгажосць выратуе свет». Да 200-годдзя вялікага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага.
4. «Руская мова адкрываецца да канца ў сваіх сапраўды чароўных уласцівасцях і багацці толькі таму, хто кроўна любіць і ведае «да костачкі» свой народ і адчувае патаемнае хараство нашай зямлі». Да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Канстанціна Георгіевіча Паўстоўскага.
5. «Праўда ў памяці. У каго няма памяці, у таго няма жыцця». Да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Валянціна Рыгоравіча Распуціна.
Прыкладныя жанры конкурсных работ: апавяданне, літаратурна-крытычны артыкул, эсэ, нарыс, дзённік, падарожжа, сачыненне-апісанне, сачыненне-апавяданне, сачыненне-разважанне. Іншыя жанры могуць быць выбраны аўтарам самастойна.
Падрабязна азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і даведацца аб умовах удзелу можна на сайце http://letogospodne.ru/.