Абвешчаны збор матэрыялаў для падрыхтоўкі праслаўлення старца Пскова-Пячэрскага манастыра архімандрыта Іаана (Красцьянкіна)
10 лютага 2021Аб'яўляецца збор матэрыялаў для падрыхтоўкі праслаўлення старца Успенскага Пскова-Пячэрскага мужчынскага манастыра архімандрыта Іаана (Красцьянкіна), які адышоў да Госпада 15 гадоў таму, паведамляе сайт Пскоўскай мітраполіі.
«Епархія і Свята-Успенскі Пскова-Пячэрскі манастыр пачынаюць збор сведчанняў аб архімандрыце Іаане (Красцьянкіне): аб благадатнай дапамозе па яго малітвах, аб яго настаўленнях і павучаннях, якія захаваліся ў лістах, дакументах і ў вусным паданні, аб тых звышнатуральных падзеях, якія адбываліся паводле ягонага застпуництва перад Богам, сведкамі якіх былі мы і наша сумленне», — гаворыцца ў звароце мітрапаліта Пскоўскага і Порхаўскага Ціхана, апублікаваным на сайце мітраполіі.
«Прашу ўсіх, хто можа падзяліцца важнымі сведчаннямі, дакументамі, жывымі ўспамінамі, накіроўваць іх на наш адрас для складання зводу сведчанняў перад Богам, Царквой і нашым сумленнем аб вялікім і любімым намі вызнаўцу, падзвіжніку, духаўніку і старцы-архімандрыце Іаане», — заклікае вернікаў уладыка Ціхан»
Лісты можна дасылаць на электронны адрас otets_ioann@mail.ru.
«Уся дасланая карэспандэнцыя з удзячнасцю і ўвагай будзе вывучана, адабрана, апублікавана і адпраўлена на абмеркаванне Камісіі па кананізацыі святых Рускай Праваслаўнай царквы», — паведаміў кіраўнік Пскоўскай мітраполіі.