На партале Нацыянальнага інстытута адукацыі адкрылася віртуальная пляцоўка па вывучэнню царкоўнаславянскай мовы
31 кастрычніка 2017Пры падтрымцы Міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2016-2017» на нацыянальным адукацыйным партале adu.by была адкрыта віртуальная пляцоўка па вывучэнню царкоўнаславянскай мовы.
На электронных старонках інтэрнэт-рэсурсу размяшчаецца матэрыял, які ўваходзіць у склад комплекснай адукацыйнай праграмы па навучанню удзельнікаў праекта царкоўнаславянскай мове. Матэрыял накіраваны на засваенне ведаў пра царкоўнаславянскую мову на фанетычным, лексічным, словаўтваральным, марфалагічным і іншых узроўнях.
Асноўныя раздзелы рэсурсу: «Царкоўнаславянская мова і сусветная культура», «Круглы стол «Царкоўнаславянская мова: навучанне і богаслужэнне», «Адкрытыя заняткі», «Навукова-метадычнае забеспячэнне».
Раздзел «Царкоўнаславянская мова і сусветная культура» прызначаны для размяшчэння інфармацыі па наступных напрамках: «Царкоўнаславянская мова і руская літаратура», «Высокі, сярэдні і нізкі стылі царкоўнаславянскай мовы».
У раздзеле «Круглы стол «Царкоўнаславянская мова: навучанне і богаслужэнне» апублікаваны матэрыялы па арганізацыі і правядзенню выніковага круглага стала па названай праблематыцы.
Раздзел «Адкрытыя заняткі» прадугледжвае размяшчэнне навучальнага матэрыялу для ўдзельнікаў праекта.
Раздзел «Навукова-метадычнае забеспячэнне» прызначаны для размяшчэння актуальнага матэрыялу, нацэленага на вочна-дыстанцыйнае навучанне удзельнікаў.
Таксама інтэрнэт-пляцоўка ўключае адукацыйную інфармацыю аб педагагічнай мэтазгоднасці вывучэння царкоўнаславянскай мовы; аб ведах, уменнях і навыках, якімі авалодаюць навучэнцы ў працэсе працы, а таксама аб тэматыцы творчых заданняў, прапанаваных для выканання ў канцы адукацыйнага курсу.