Патрыярх Іерусалімскі Феофіл: горача малюся аб адзінстве ўкраінскага і сусветнага Праваслаўя

31 студзеня 2019

top.jpg

30 студзеня 2019 года па благаславенню Блажэннейшага мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя кіраўнік спраў Украінскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Барыспальскім і Браварскі Антоній сустрэўся з Патрыярхам Іерусалімскім Феофілам III.

Мітрапаліта Антонія суправаджаў намеснік старшыні аддзела знешніх царкоўных сувязяў Украінскай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Мікалай Данілевіч.

Падчас сустрэчы гаворка ішла пра сітуацыю ў сусветным Праваслаўі і, у прыватнасці, пра царкоўнае жыццё на Украіне. Блажэннейшы Патрыярх Феофіл запэўніў гасцей у тым, што ён горача моліцца аб адзінстве ўкраінскага і сусветнага Праваслаўя, а таксама адзначыў неабходнасць асаблівай хрысціянскай мудрасці, цярпення і змірэння ў гэты крызісны перыяд царкоўнага жыцця. Прадстаяцель Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы цёпла адазваўся аб Блажэннейшым мітрапаліце Ануфрыі, ахарактарызаваўшы яго як «асаблівага іерарха і глыбока духоўнага чалавека».

Пасля сустрэчы з Патрыярхам Феофілам прадстаўнікі Украінскай Праваслаўнай Царквы пакланіліся Гробу Гасподняму і іншым святыням Святога Гораду Іерусаліма.

Украінская Праваслаўная Царква / Church.by